Skip to main content

Ангельская мова Зьмест Гісторыя | Клясыфікацыя | Альфабэт і правапіс | Геаграфічнае разьмеркаваньне | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"Across cultures, English is the word""Ethnologue, 1999""How many words are there in the English Language?""Vista Worldwide Language Statistics"«Archaeology and Language: Correlating Archaeological and Linguistic Hypotheses»The Roman epoch in Britain lasted for 367 yearsAnglik English language resourceBede's Ecclesiastical History of England | Christian Classics Ethereal LibraryLinguistics Research Center Texas University«Shakespeare's works and Elizabethan pronunciation»«Which countries are best at English as a second language?»«English»«Special Eurobarometer 386: Europeans and Their Languages»Колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты і чалавек213 (27077)41990-763xАнгельская моваRoman Phonetic Alphabet for EnglishВядомыя акцэнты ангельскай мовыррр

Ангельская мова


Індаэўрапейская сям'язаходняе падгаліныгерманскае галіныіндаэўрапейскае моўнае сям’іСярэднявеччыАнгельшчынесувэрэнных дзяржаваўВялікабрытаніяЗлучаныя ШтатыКанадаАўстраліяІрляндыяНовая ЗэляндыяКарыбскага рэгіёнукітайскайгішпанскай моваўЭўрапейскага ЗьвязуСадружнасьціАрганізацыі Аб’яднаных Нацыяўгерманскіх плямёнаўфрызаўанглаўсаксаўютаўстараангельская мованармандзкага заваяваньняфранцускіхінфлексіяўсярэднеангельская моваправапісамОксфардзкі слоўнік ангельскай мовыПаўночнага мораБрытанскія астравыНідэрляндаўНямеччыныДанііРымскай Брытаніікельцкаелацінскай мовайРымуанглысаксыютыФрысьляндыіНіжняй СаксонііЮтляндыіШвэцыістаражытнаангельская моваБэўвульфГальвдан РагнарсанІвар БяскосткавыДанэлагнарманаўвікінгаўстаражытнафранцускую мовуўварваньня нарманаўДжэфры ЧосэраКэнтэрбэрыйскія апавяданьніВялікім галосным зрухамГэнрыха VЧэнсэрскі сітандартІст-МідлэндсЎільям КэкстанЎільяма ШэксьпіраДжэймза Iгерманскіх моваўіндаэўрапейскай моўнай сям’істаражытнаангельскаймадальных дзеясловаўзакон Грымафрыская моваПаўночнага мораНідэрляндахНямеччынеДаніілексыцысынтаксісесэмантыцыфанэтыцыБрытанскіх астравахнідэрляндзкаяісьляндзкайфарэрскайнарманаўфранцускай мовыфлектыўныхдыякрытычных знакаўлацінскага альфабэтуGgАртаграфіякітайскайгішпанскай моваўБраджа Качрумадэльлю трох колаўВялікабрытаніюЗШААўстраліюКанадуІрляндыюНовую ЗэляндыюПАРДэйвід КрысталФіліпіныЯмайкаІндыяПакістанСынгапурНігерыяПольшчаКітайБразыліяНямеччынаЯпоніяІнданэзіяЭгіпетНідэрляндахCommons-logo.svg












Ангельская мова




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку






















Ангельская
English
Ужываецца ў
ЗША, Вялікабрытаніі, Канадзе, Аўстраліі і іншых краінах
Рэгіён
Галоўным чынам Заходняя Эўропа, Паўночная Амэрыка, Аўстралія, Азія
Колькасьць карыстальнікаў
Для 340 мільёнаў зьяўляецца роднай. Для 600 мільёнаў — другой.
Клясыфікацыя

Індаэўрапейская сям'я



  • Германская галіна

    • Заходнегерманская група

      • Англа-фрыская падгрупа

        • Ангельская галіна
          • Ангельская мова
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Дэ-факта альбо дэ-юрэ — у шэрагу пераважна ангельскамоўных краінаў сьвету (ЗША, Вялікабрытанія і г.д.); таксама — у краінах з ангельскамоўнай меншасьцю, але наяўнасьцю ў гісторыі ангельскамоўнага панаваньня (Пакістан, Індыя і г.д.)
Рэгулюецца
Код мовы

ISO 639-1

en
ISO 639-2(B)
eng
ISO 639-2(T)
eng
SIL
ENG

Anglospeak(800px)Countries.png

Валоданьне ангельскай мовай як роднай па сьвеце


EN (ISO 639-1)


Анге́льская мо́ва (саманазва: English, the English language) адносіцца да заходняе падгаліны германскае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і. Упершыню на гэтай мове пачалі размаўляць ў раньнім Сярэднявеччы ў Ангельшчыне, і на цяперашні час яна найбольш шырока выкарыстоўваецца ў сьвеце[1]. На ёй размаўляюць як на першай мове большасьць насельніцтва шэрагу сувэрэнных дзяржаваў, у тым ліку Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты, Канада, Аўстралія, Ірляндыя, Новая Зэляндыя й шэраг краінаў Карыбскага рэгіёну. Гэта трэцяя родная мова ў сьвеце паводле колькасьці носьбітаў, пасьля кітайскай і гішпанскай моваў[2]. Ангельская шырока вывучаецца як другая мова па ўсім сьвеце й зьяўляецца афіцыйнай мовай Эўрапейскага Зьвязу, многіх краінаў Садружнасьці й Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, а таксама шматлікіх арганізацыяў сьвету.


Ангельская мова паходзіць ад мовы германскіх плямёнаў (фрызаў, англаў, саксаў ды ютаў), якія перасяліліся ў Брытанію ў 5 стагодзьдзі. Зь іх дыялектаў утварылася стараангельская мова. Пасьля нармандзкага заваяваньня ў 1066 годзе ў стараангельскую мову перайшло шмат францускіх словаў. У выніку гэтага, а таксама зьнікненьня часткі інфлексіяў, зьяўляецца сярэднеангельская мова. Сьледам за тым адбыліся значныя зьмены ў вымаўленьні, якія прывялі да ўзьнікненьня (каля 1500 году) сучаснае ангельскае мовы. На дадзены час існуе вялікая колькасьць рэгіянальных дыялектаў ангельскае мовы (брытанская ангельская, шатляндзкая ангельская, амэрыканская ангельская, індыйская ангельская і гэтак далей).


У сувязі з засваеньнем вялікай колькасьці словаў са шматлікіх іншых моваў на працягу ўсёй сваёй гісторыі, сучасная ангельская мова зьмяшчае шырокі слоўнікавы запас, са складаным і нерэгулярным правапісам, асабліва ў дачыненьні да галосных. Сучасная ангельская асымілюе ня толькі словы зь іншых эўрапейскіх моваў, але й моваў з усяго сьвету. Оксфардзкі слоўнік ангельскай мовы налічвае больш за 250 тысячаў розных словаў, ня лічачы шматлікіх тэхнічных, навуковых і слэнгавых тэрмінаў[3][4].




Зьмест





  • 1 Гісторыя


  • 2 Клясыфікацыя

    • 2.1 Германская моўная сям’я


    • 2.2 Раманскі ўплыў



  • 3 Альфабэт і правапіс


  • 4 Геаграфічнае разьмеркаваньне

    • 4.1 Мадэль трох колаў мовы


    • 4.2 Беларусь



  • 5 Крыніцы


  • 6 Вонкавыя спасылкі




Гісторыя |


Ангельская мова паўстала з германскіх дыялектаў Паўночнага мора, якія пачалі шырока ўжывацца зь перасяленьнем на Брытанскія астравы германскіх пасяленцаў з тэрыторыяў сучасных Нідэрляндаў, паўночна-заходняй Нямеччыны й Даніі[5]. Да гэтага моманту ў Рымскай Брытаніі карэннае насельніцтва, як мяркуецца, размаўляла на агульнай брытонскай мове, якая мела кельцкае паходжаньне, нароўні з лацінскай мовай, паколькі 400 гадоў гэтыя астравы належылі Рыму[6]. Аднымі з гэтых прыбылых германскіх плямёнаў былі англы[7], якія, як мяркуецца, поўнасьцю пераехалі ў Брытанію[8]. Назва «Ангельшчына», у значэньні «зямля англаў», зьяўляецца вытворнай ад назвы гэтага племені, але саксы, юты й некаторыя іншыя германскія народы берагоў Фрысьляндыі, Ніжняй Саксоніі, Ютляндыі й Паўднёвай Швэцыі таксама пераехалі ў Ангельшчыну ў гэтую эпоху[9].


Першапачаткова старажытнаангельская мова зьяўлялася разнастайнай групай дыялектаў, якія адлюстроўвалі рознае паходжаньне жыхароў англа-саксонскай Ангельшчыны[10], але дыялект заходніх саксаў у рэшце рэшт пачаў дамінаваць перад іншымі, і менавіта таму, што знайшоў пісьмовае выйсьце, то бок «Бэўвульф» быў напісаны гэтым дыялектам.


Старажытнаангельская мова ​​пазьней мела яшчэ дзьве хвалі трансфармацыі, зьвязаных з уварваньнем на тэрыторыю Ангельшчыны захопнікаў. Першай хваляй было пашырэньне паўночна-нямецкай мовы праз тое, што Гальвдан Рагнарсан і Івар Бяскосткавы пачалі заваёву й калянізацыю паўночнай часткі Брытанскіх астравоў у VIII і IX стагодзьдзях, утварыўшы ў канчатковым рахунку вобласьць, вядомую як Данэлаг. Другой хваляй было ўварваньне ў краіну ў XI стагодзьдзі раманамоўных заваёўнікаў, то бок нарманаў. Гэта былі нашчадкі вікінгаў, якія да таго часу засвоілі й цалкам перайшлі на старажытнафранцускую мову. Нарманы шырока выкарыстоўвалі гэтую мову ў Ангельшчыне, асабліва ў сфэры дзяржаўнага кіраваньня й судовай справы, што забясьпечыла ангельскую мову вялікім плястам старажытнафранцускіх словаў. Пашырэньне выкарыстаньня лексыкі скандынаўскіх і нармандзкіх словаў спрасьціла граматыку й ператварыла ангельскую мову ў больш адкрытую да запазычаньняў.


Моўныя зрухі ангельскай пасьля ўварваньня нарманаў у канчатковым рахунку прывялі да зьяўленьня сярэднеангельскай мовы, праца Джэфры Чосэра «Кэнтэрбэрыйскія апавяданьні» зьяўляецца самай вядомай працай гэтага пэрыяду.


Наступным пэрыядам у гісторыі ангельскае мовы быў пэрыяд раньняй сучаснай ангельскай мовы (1500—1700), які характарызуецца Вялікім галосным зрухам (1350—1700), то бок флектыўным спрашчэньнем і моўнай стандартызацыяй. Вялікі галосны зрух закрануў напружаныя доўгія галосныя сярэдняангельскае мовы. Гэта быў ланцуг зрушэньняў, то бок кожны наступны зрух выклікаў наступны зрух у сыстэме галосных. Гэты працэс яшчэ больш аддаліў ангельскую мову ад нямецкае і нідэрляндзкае моваў у фанэтычным аспэкце.


Прэстыж мовы пачаў расьці падчас кіраваньня Гэнрыха V. Каля 1430 году суд канцылярыі ў Ўэстмінстэры пачаў выкарыстоўваць ангельскую мову ў сваіх афіцыйных дакумэнтах, а таксама новы стандарт сярэдняангельскае мовы, вядомы як Чэнсэрскі сітандарт, які паўстаў з дыялектаў Лёндану і Іст-Мідлэндс. У 1476 годзе Ўільям Кэкстан прывёз друкаваны станок у Ангельшчыну і пачаў публікаваць першыя друкаваныя кнігі ў Лёндане, пашыраючы ўплыў гэтага стандарту ангельскае мовы[11]. Літаратура з раньняга сучаснага пэрыяду ўключае ў сябе творы Ўільяма Шэксьпіра і пераклад Бібліі па замове караля Джэймза I. Нават пасьля галоснага зруху мова ўсё яшчэ гучала адрозна ад сучаснае ангельскае мовы. Многія граматычныя асаблівасьці, што сучасны чытач можа знайсьці ў арыгінальных творах Шэкспіра, падаюцца мудрагелістымі або архаічнымі і ўяўляюць розныя характарыстыкі раньняе сучаснае англійскае мовы[12].



Клясыфікацыя |



Германская моўная сям’я |


Ангельская мова адносіцца да англа-фрыскай падгрупы заходнегерманскай галіны германскіх моваў, празь якую ўваходзіць у склад індаэўрапейскай моўнай сям’і. Сучасная ангельская мова зьяўляецца прамым нашчадкам сярэднеангельскай, якая ў сваю чаргу зьяўляецца прамым нашчадкам старажытнаангельскай, нашчадку прота-германскай мовы. Тыповая для большасьці германскіх моваў, ангельская характарызуецца выкарыстаньнем мадальных дзеясловаў, якія падзяляюць дзеясловы на моцныя й слабыя падгрупы і зрухам змычных зычных, вядомага як закон Грыма. Бліжэйшым сваяком ангельскай мовы, акрамя ангельскіх моваў заснаваных на базе крэольскіх моваў, зьяўляецца фрыская мова на паўднёвым беразе Паўночнага мора ў Нідэрляндах, Нямеччыне й Даніі.


Ніякая зь іншых моваў не зьяўляецца ўзаемна паразумелай з ангельскай, збольшага з-за разыходжаньняў у лексыцы, сынтаксісе, сэмантыцы й фанэтыцы, і праз ізаляцыю ангельскай мовы з прычыны яе фармаваньня выключна на Брытанскіх астравах, хоць некаторыя мовы, як то нідэрляндзкая, сапраўды паказваюць моцнае падабенства да яе, асабліва на раньніх стадыях разьвіцьця ангельскай. Ізаляцыя дазволіла ангельскай мове, як то й ісьляндзкай, і фарэрскай, разьвівацца самастойна ад кантынэнтальных германскіх моваў, ня маючы зь цягам часу іхнага ўплыву на сябе[13].



Раманскі ўплыў |


Шматлікія францускія словы таксама зразумелыя носьбітамі ангельскай мовы, асабліва, у пісьмовай форме, бо пры вымаўленьні яны нярэдка моцна адрозьніваюцца. Гэта зьвязана з тым, што ангельская мова атрымала вялікі слоўнікавы запас ад нарманаў, носьбітаў францускай мовы, пасьля Нармандзкай заваёвы Ангельшчыны. У выніку, вялікая частка ангельскай лексыкі паходзіць ад францускай, зь некаторымі нязначнымі адрозьненьнямі правапісу (адсутнасьць флектыўных канчаткаў, выкарыстаньне старафранцускага напісаньня, адсутнасьць дыякрытычных знакаў і іншае), а таксама выпадковыя разыходжаньні ў сэнсе некаторых падобных словаў. Напрыклад, слова library (бібліятэка) пабодна на францускае librairie, якое аднак мае значэньне кнігарня, на францускую мову слова бібліятэка перакладаецца як bibliothèque. Вымаўленьне большасьці францускіх запазычаньняў ў ангельскай мове сталася ў значнай ступені больш тыповым для ангельскай фанэтыцы, і таксама ў іх зьмяніўся характар націску, як то словы прырода — анг. nature [ˈneɪtʃə(r)] супраць фр. nature [natyʀ], гузік — анг. button [ˈbʌtn] супраць фр. bouton [butɔ̃], стол — анг. table [ˈteɪbl] супраць фр. table [tabl], гадзіна — анг. hour [ˈaʊə(r)] супраць фр. heure [œʀ]. Выключэньнямі з гэтага зьяўляюцца запазычаныя словы mirage, genre, café і фразы coup d'état, rendez-vous і некаторыя іншыя, дзе францускае вымаўленьне захавалася.



Альфабэт і правапіс |


Ангельская мова выкарыстоўвае наступны варыянт лацінскага альфабэту:
Aa Bb Cc Dd Ee Ff Gg Hh Ii Jj Kk Ll Mm Nn Oo Pp Qq Rr Ss Tt Uu Vv Ww Xx Yy Zz.


Зрэдку, пераважна ў старых тэкстах, можна сустрэць лігатуры: encyclopædia (звычайнае сучаснае напісаньне — encyclopaedia або encyclopedia). У запазычаньнях могуць захоўвацца літары іншых абэцэдаў: façade. Артаграфія не фаналягічная.



Геаграфічнае разьмеркаваньне |




Колькасьць носьбітаў ангельскае мовы па сьвеце.


Па стане на 2016 год каля 400 мільёнаў чалавек размаўлялі па-ангельску ў якасьці роднай мовы, і каля 1,1 млрд чалавек размаўлялі на якой як на другой мове[14]. Ангельская мова, верагодна, зьяўляецца трэцяй паводле колькасьці носьбітаў мовы, пасьля кітайскай і гішпанскай моваў. Тым ня менш, калі ўлічваць колькасьць носбітаў і тых, хто валодае ёй як другой мовай, у залежнасьці ад ацэнак, ангельская мова зьяўляецца самай распаўсюджанай мовай у сьвеце[15]. Па-ангельску размаўляюць на ўсіх сталазаселеных кантынэнтах сьвету й на шматлікіх акіянічных астравах.


Краіны, у якіх гавораць па-ангельску, могуць быць згрупаваны паводле розных катэгорыях у залежнасьці ад таго, як ангельская мова выкарыстоўваецца ў кожнай краіне. Да ліку краінаў «унутранага кола» адносяцца дзяржавы, дзе шматлікія носьбітамі ангельскае мовы падзяляюць міжнародны стандарт пісьмовай ангельскай мовы й сумесна ўплываюць на маўленчыя нормы мовы па ўсім сьвеце. Ангельская мова ня толькі не належыць толькі адной краіне, але не належыць выключна й нашчадкам ангельскамоўных пасяленцаў. На сёньняшні дзень ангельская мова зьяўляецца найбольш важнай мовай міжнародных зносінаў, і часьцяком выкарыстоўваецца як мова зносінаў паміж людзьмі, якія не падзяляюць паміж сабой адзіную родную мову.



Мадэль трох колаў мовы |




Колькасьць людзей, якія размаўляюць на ангельскай мове.




Тры колы ангельскае мовы.


Паводле тэорыі індыйскага лінгвіста Браджа Качру сукупнасьць краінаў, дзе гавораць па-ангельску можна апісаць мадэльлю трох колаў. У гэтае мадэлі, да краінаў «унутранага кола» адносяцца краіны зь вялікімі супольнасьцямі носьбітаў ангельскае мовы, «зьнешняе кола» фармуюць краіны, дзе маецца невялікія абшчыны носьбітаў ангельскае мовы, але й назіраецца шырокае выкарыстаньне ангельскае мовы ў якасьці другой мовы ў сфэры адукацыі або мова шырока выкарыстоўваецца ў СМІ ці ў афіцыйных мэтах. Да трэцяй групы адносяцца краіны «пашыранага кола», дзе людзі вывучаюць ангельскую мову як замежную. Тэорыя Качру базуецца на гісторыі пра тое, як ангельская мова распаўсюджвалася ў розных краінах сьвету, а таксама на аснове аналізу карыстальнікаў мовы й дыяпазон ейнага выкарыстаньня ў кожнай краіне. Сьпіс краінаў у кожным коле ёсьць дынамічным, і зь цягам часу краіны могуць пераходзіць з аднага кола да іншага.


Краіны зь вялікімі супольнасьцямі носьбітаў ангельскае мовы, то бок «унутранага кола», уключаюць у сябе Вялікабрытанію, ЗША, Аўстралію, Канаду, Ірляндыю й Новую Зэляндыю, дзе большасьць у паўсядзёным жыцьці размаўляе па-ангельску. Да іхнага ліку адносіцца ПАР, дзе значная меншасьць гаворыць па-ангельску. У гэтых краінах дзеці носьбітаў мовы вывучаюць ангельскую мову ад сваіх бацькоў, а мясцовыя жыхары, якія размаўляюць на іншых мовах ці прыбылыя імігранты вывучаць ангельскую мову для зносінаў на працоўных месцах, соцыюме й з органамі мясцовай улады. Краіны «ўнутранага кола» забясьпечваюць базу, зь якой ангельская мова распаўсюджваецца на іншыя краіны сьвету.


Ацэнкі колькасьці носьбітаў ангельскае мовы, якая зьяўляецца другой мовай, значна адрозьніваюцца паміж сабой, аднак складаюць ад 470 мільёнаў да больш чым мільярду чалавек у залежнасьці ад таго, як вызначаецца валоданьне мовай. Лінгвіст Дэйвід Крыстал лічыць, што колькасьць не носьбітаў мовы перавышае ліку носьбітаў мовы ў суадносінах 3 да 1 на сёньняшні час. У мадэлі трох колаў Качру да краінаў «зьнешняга кола» адносяцца Філіпіны, Ямайка, Індыя, Пакістан, Сынгапур і Нігерыя, дзе пражываюць значна меншы адсотак носьбітаў ангельскае мовы, але мова мае шырокае выкарыстаньне ў якасьці другога мовы ў сфэрах бізнэсу й адукацыі, а таксама дзеля забесьпячэньня бягучай дзейнасьці ўрада. У такіх краінах ангельская мова звычайна выкарыстоўваецца для школьнага навучаньня й афіцыйных зносінаў з урадам.


Гэтыя краіны маюць мільёны носьбітаў дыялектаў ангельскае мовы, пачынаючы ад ангельскага на аснове крэольскай мовы да больш стандартнай вэрсіі. У такіх краінах маецца шырокая група людзей, якія засвоілі ангельскую мову ў працэсе сталеньня праз штодзённае выкарыстаньне мовы праз мэдыя ці СМІ, а таксама наведваньне школы, дзе ангельская мова зьяўляецца мовай навучаньня. Ангельская мовы ў краінах «зьнешняга кола» можа мець граматычныя і фаналягічная адрозьненьні ад разнавіднасьцяў ангельскае мовы «ўнутранага кола». Аднак, толькі стандарты мовы краінаў «унутранага кола» часта ўспрымаюцца як норма для выкарыстаньня ангельскае мовы ў краінах «зьнешняга кола».


У мадэлі трох колаў, такія краіны, як Польшча, Кітай, Бразылія, Нямеччына, Японія, Інданэзія, Эгіпет й іншыя, дзе ангельская мова выкладаецца як замежная мова, складаюць «пашыранае кола». Адрозьненьні паміж ангельскай мовай у якасьці першай, другой ці замежнай часьцяком зьяўляюцца даволі спрэчнымі, і яны могуць зьмяняцца ў канкрэтных краінах на працягу доўгага часу. Напрыклад, у Нідэрляндах, як і ў некаторых іншых краінах Эўропы, веданьне ангельскай мовы ў якасьці другой зьяўляецца амаль унівэрсальным. То бок больш за 80% насельніцтва здольна выкарыстоўваць яе[16], і, такім чынам, ангельская мова звычайна выкарыстоўваецца для зносінаў з замежнікамі, а таксама ў галіне вышэйшай адукацыі. У гэтых краінах, не зважаючы на тое, што ангельская мова не выкарыстоўваецца для дзяржаўнага бізнэсу, яна мае шырокае выкарыстаньне, што ставіць гэтыя краіны на мяжы паміж «зьнешнім колам» і «пашыраным колам».


Многія карыстальнікі ангельскае мовы з «пашыранага кола» выкарыстоўваць яе для зносінаў зь іншымі карыстальнікамі з таго ж кола, так што ўзаемадзеяньне з носьбітамі ангельскае мовы не гуляе аніякай ролі ў іхным вырашэньні выкарыстоўваць менавіта ангельскую мову.



Беларусь |


На лістапад 2011 г. у сярэдніх школах Беларусі ангельская мова вывучалася ў якасьці замежнай абсалютнай большасьцю (76,3%) вучняў[17].



Крыніцы |



  1. ^ Mydans, Seth "Across cultures, English is the word". New York Times.


  2. ^ "Ethnologue, 1999"


  3. ^ "How many words are there in the English Language?". Oxforddictionaries.com.


  4. ^ "Vista Worldwide Language Statistics". Vistawide.com.


  5. ^ Blench, R.; Spriggs, Matthew (1999). «Archaeology and Language: Correlating Archaeological and Linguistic Hypotheses». Routledge. pp. 285–286. ISBN 978-0-415-11761-6.


  6. ^ The Roman epoch in Britain lasted for 367 years, Information Britain


  7. ^ Anglik English language resource. Anglik.net.


  8. ^ Bede's Ecclesiastical History of England | Christian Classics Ethereal Library. Ccel.org.


  9. ^ Linguistics Research Center Texas University. Utexas.edu.


  10. ^ Graddol, David; Leith, Dick and Swann, Joan (1996) English: History, Diversity and Change, New York: Routledge, p. 101, ISBN 0415131189.


  11. ^ Nevalainen, Terttu; Tieken-Boon van Ostade, Ingrid (2006). «Chapter 5: Standardization». In Denison, David; Hogg, Richard M. A History of the English language. Cambridge University Press. — С. 274—279. — ISBN 978-0-521-71799-1.


  12. ^ Cercignani, Fausto (1981). «Shakespeare's works and Elizabethan pronunciation». Clarendon Press.


  13. ^ Baugh, Albert C.; Thomas Cable (2002). A History of the English Language (5th ed.). Routledge. p. 336. ISBN 0-415-28099-0.


  14. ^ «Which countries are best at English as a second language?». World Economic Forum.


  15. ^ «English». Ethnologue.


  16. ^ «Special Eurobarometer 386: Europeans and Their Languages». Eurobarometer Special Surveys.


  17. ^ Надзея Нікалаева. Колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты і чалавек // Зьвязда : газэта. — 9 лістапада 2011. — № 213 (27077). — С. 4. — ISSN 1990-763x.



Вонкавыя спасылкі |





Commons-logo.svgАнгельская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў



  • Roman Phonetic Alphabet for English(анг.)


  • Вядомыя акцэнты ангельскай мовы(анг.) Эдынбурскі ўнівэрсытэт





Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Ангельская_мова&oldid=2045307»










Навігацыйнае мэню



























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.272","walltime":"0.339","ppvisitednodes":"value":3533,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":106006,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":46571,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":16,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":7807,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 230.196 1 -total"," 25.11% 57.810 1 Шаблён:Інфармацыя_пра_мову"," 23.33% 53.696 1 Шаблён:Картка"," 19.13% 44.048 5 Шаблён:Навігацыйная_табліца"," 15.38% 35.395 1 Шаблён:Германскія_мовы"," 11.26% 25.925 1 Шаблён:Крыніцы"," 11.14% 25.651 1 Шаблён:Commons"," 11.14% 25.644 1 Шаблён:МовыЭЗ"," 10.04% 23.107 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 9.31% 21.428 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.007","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":727416,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1295","timestamp":"20190420173757","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0410u043du0433u0435u043bu044cu0441u043au0430u044f u043cu043eu0432u0430","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BD%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q1860","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q1860","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2005-02-12T13:33:03Z","dateModified":"2019-03-10T08:01:21Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/8/8f/EN_English_Language_Symbol_ISO_639-1_IETF_Language_Tag_Icon.svg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":143,"wgHostname":"mw1320"););

Popular posts from this blog

Triangular numbers and gcdProving sum of a set is $0 pmod n$ if $n$ is odd, or $fracn2 pmod n$ if $n$ is even?Is greatest common divisor of two numbers really their smallest linear combination?GCD, LCM RelationshipProve a set of nonnegative integers with greatest common divisor 1 and closed under addition has all but finite many nonnegative integers.all pairs of a and b in an equation containing gcdTriangular Numbers Modulo $k$ - Hit All Values?Understanding the Existence and Uniqueness of the GCDGCD and LCM with logical symbolsThe greatest common divisor of two positive integers less than 100 is equal to 3. Their least common multiple is twelve times one of the integers.Suppose that for all integers $x$, $x|a$ and $x|b$ if and only if $x|c$. Then $c = gcd(a,b)$Which is the gcd of 2 numbers which are multiplied and the result is 600000?

Ingelân Ynhâld Etymology | Geografy | Skiednis | Polityk en bestjoer | Ekonomy | Demografy | Kultuer | Klimaat | Sjoch ek | Keppelings om utens | Boarnen, noaten en referinsjes Navigaasjemenuwww.gov.ukOffisjele webside fan it regear fan it Feriene KeninkrykOffisjele webside fan it Britske FerkearsburoNederlânsktalige ynformaasje fan it Britske FerkearsburoOffisjele webside fan English Heritage, de organisaasje dy't him ynset foar it behâld fan it Ingelske kultuergoedYnwennertallen fan alle Britske stêden út 'e folkstelling fan 2011Notes en References, op dizze sideEngland

Հադիս Բովանդակություն Անվանում և նշանակություն | Դասակարգում | Աղբյուրներ | Նավարկման ցանկ